Навіны | Палітыка цэнтра | Гісторыя цэнтра | Кантакты | Звароты | Адміністрацыйныя працэдуры     ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ   RU | BY

 

Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"

 

Анкета
задаволенасць
заказчык

 

Праекты МДС

 

Рэестр прадукцыі, забароненай да ўвозу

 

Супрацьдзеянне карупцыі

 

Пераход на экалагічна бяспечную ўпакоўку

 

Інфармацыя па правядзенні уваходнага кантролю кабельна-правадніковай прадукцыі

 

Структурная схема
РУП "Баранавіцкі ЦСМС"

12 мая ў Баранавічах адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўнаму святу, сабрала на плошчы імя Леніна ў Баранавічах сотні гараджан і жыхароў раёна, якія прыйшлі, каб выказаць павагу і адданасць дзяржаўным сімвалам – сцягу, гербу і гімну Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і прадстаўнікі РУП «Баранавіцкі ЦСМС».

Што азначаюць дзяржаўныя сімвалы для кожнага беларуса, для патрыётаў сваёй краіны? Як адзначыў у сваім выступе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Павел Папко, сцяг, герб і гімн транслююць усяму свету беларускі менталітэт і наша адзінства.

Пра важнасць сімвалаў у жыцці дзяржавы гаварыў і старшыня Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Ярэменка:

- Наш народ стагоддзямі ішоў да незалежнасці, абараняючы сябе і родную зямлю ад фізічнага і духоўнага прыгнёту. І гэты шлях адлюстраваны ў галоўных сімвалах нашай дзяржавы. Сёння яны аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю ў імкненні зберагчы жыццёвы ўклад, спрадвечныя традыцыі і гераічнае мінулае. Мы павінны шанаваць і захоўваць багатую спадчыну нашых продкаў, уносіць свой уклад у дабрабыт і росквіт Беларусі, умацоўваць і абараняць яе суверэнітэт і бяспеку, перадаваць гэты бясцэнны здабытак нашай моладзі – будучаму краіны. Няхай у сэрцы кожнага з нас заўсёды жыве пачуццё гонару і адказнасці за родны край.

Па матэрыялах газеты «Наш край»

Twitter

Наша погода:

Наша погода